Пошук
Архіў навін
13.11.2015
Парафіяльнае сьвята ў гонар сьв. Язафата адзначылі ў Полацку
 
Сёлетнія парафіяльныя сьвяткаваньні ў гонар нябеснага апекуна грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку адбыліся ў нядзелю, 8 лістапада 2015 году. Узначальваў іх Апостальскі Візітатар БГКЦ, паведамяле сайт Svjazep.org.
 
Распачалося сьвяткаваньне напярэдадні, у суботу, вячэрняй з ліцьцёй. Яе адслужыў архім. Сяргей Гаек, з якім саслужыў душпастыр полацкай парафіі сьв. Язафата а. Аляксандар Шаўцоў.
 
У суботу на вячэрні ды ў нядзелю на сьвяточнай ютрані і Боскай Літургіі сьпяваў міжпарафіяльны хор «Прасфара» з Менску.
 
Боскую Літургію ў дзень парафіяльнага сьвята ў гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, правіў Архімандрыт Сяргей (Гаек) у саслужэньні а. Аляксандара Шаўцова і дыякана Аляксея Варанко з Віцебску.
 
Пасьля сьв. Літургіі з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў ўрачыстасьці ў Полацку зьвярнуліся Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей Гаек, а. Аляксандар Шаўцоў, а таксама вернікі Арцём Сітнікаў з Івацэвічаў (ад Заходняга дэканату БГКЦ) і Багдан Сунак з Віцебску (ад Усходняга дэканату БГКЦ).
 
Пасьля Літургіі, у ніжняй царкоўнай зале адбылася сьвяточная братэрская агапа, падрыхтаваная вернікамі парафіі. Адначасова ўсе прысутныя змаглі паглядзець выставу прац мастакоў з пленэру, прысьвечанаму славутаму мастаку Яну Хруцкаму, сыну ўніяцкага сьвятара, які адбыўся ў грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку ў жніўні 2015 году.
 
Пасьля пачастунку адбыўся невялікі сяброўскі канцэрт.
Гл. таксама:
08.07.2019
Адменена грэка-каталіцкая пілігрымка: улады запатрабавалі аплаціць паслугі па ахове грамадзкага парадку
13.06.2017
Ноч храмаў — традыцыя, якую варта запазычыць Беларусі
23.08.2016
Хіратонія двух новых сьвятароў БГКЦ
17.12.2011
Напярэдадні Калядаў Апостальскі нунцый сустрэўся з грэка-каталіцкім духавенствам
02.12.2011
Сустрэць агонь і несьці агонь