Пошук
Архіў навін
10.12.2015
Візантыйская ікона на адкрыцьці Году міласэрнасьці
 
На просьбу Сьвятога Айца Францішка старажытная візантыйская ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» была дастаўлена ў Рым з грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы і выстаўлена на плошчы сьв. Пятра ў дзень адкрыцьця Сьвятога году Божай міласэрнасьці.
 
Копію гэтай іконы першаярарх УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук нядаўна падараваў афіцыйнаму прапаведніку Папскага дому а. Раньера Канталамэса, які 25-28 лістапада 2015 году праводзіў супольныя духоўныя рэкалекцыі для грэка-каталіцкіх і рыма-каталіцкіх біскупаў Украіны.
Цудатворная грэка-каталіцкая ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» на ўрачыстасцях у Ватыкане.
Сьвяты Айцец Францішак даведаўся ад а. Раньера Канталамэса пра гэтую цудатворную ікону «Міласэрнасьці дзьверы» і традыцыю яе шанаваньня ды выказаў пажаданьне, каб яе арыгінал быў дастаўлены ў Ватыкан на адкрыцьцё Году міласэрнасьці.
 
Як адзначае прэс-служба УГКЦ, 8 сьнежня 2015 году, падчас урачыстай сьв. Імшы на адкрыцьці Сьвятога году Божай міласэрнасьці ў Ватыкане, справа ад алтара на плошчы сьв. Пятра была выстаўленая старажытная ікона Багародзіцы «Міласэрнасьці дзьверы» з украінскай грэка-каталіцкай царквы Перамяненьня Гасподняга ў г. Яраслаў у Польшчы. Літаральна напярэдадні яе даставілі ў Рым на асабістую просьбу Папы Францішка.

Гэты абраз знаходзіўся на плошчы сьв. Пятра ў Ватыкане таксама і падчас агульнай аўдыенцыі, якую праводзіў Сьвяты Айцец Францішак у сераду, 9 сьнежня.
 
Ікона «Міласэрнасьці дзьверы» будзе ва ўсёй Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве афіцыйнай іконай Году Божай міласэрнасьці. Яе будуць выстаўляць ва ўсіх катэдрах УГКЦ, паведаміў Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
Яраслаўская ікона «Міласэрнасьці дзьверы» лічыцца цудатворнай. Яна была каранаваная каронамі ад сьвятога Папы Яна Паўла II у 1996 годзе. Урачыстую каранацыю зьдзейсьніў тагачасны Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Акіле Сільвестрыні. Гэты быў момант вялікага адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы, адзначыў Зьверхнік УГКЦ. І сёньня, паводле словаў украінскага першаярарха, прысутнасьць старажытнай цудатворнай іконы Багародзіцы з Яраслава ў Рыме мае вялікае духоўнае значэньне для Ўкраіны, бо, дзякуючы ёй, уся Каталіцкая Царква будзе маліцца за Ўкраіну, якая перажывае вельмі складаны час.
Гл. таксама:
22.09.2018
Архімандрыт Сяргей (Гаек) пра чаканьні беларусаў ад сустрэчы з Папам у краінах Балтыі
08.07.2017
Папа паведаміў пра царкоўную сулучнасьць з новаабраным мелхіцкім патрыярархам
21.10.2016
Беларускія ярархі падарылі Папу Рымскаму беларускі пераклад яго кнігі
14.03.2016
У 70-ыя ўгодкі Львоўскага псеўдасабору ярархі УГКЦ сустрэліся з Папам
19.11.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну