Пошук
Архіў навін
16.12.2015
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне
 
У Ватыкане 11 сьнежня 2015 году паведамлена, што Сьвяты Айцец Францішак блаславіў рашэньне Сіноду Біскупаў УГКЦ пра стварэньне Камянец-Падольскай япархіі з цэнтрам у г. Хмяльніцкі.
 
Новая япархія была вылучана з тэрыторыі Тарнопальска-Збораўскай архіяпархіі і падпарадкавана гэтаму мітрапалічаму цэнтру.
 
У верасьні 2003 году юрысдыкцыя тагачаснай Тарнопальска-Збораўскай япархіі пашырылася на тэрыторыю Хмяльніцкай вобласьці згодна з рашэньнем Сіноду Біскупаў УГКЦ. У 2011 годзе гэтую япархію ўзьнялі да годнасьці архіяпархіі і мітрапалічай рэзідэнцыі.
 
Каментуючы для Рэлігійна-інфармацыйнай службы Ўкраіны стварэньне трэцяй япархіі ў складзе Тарнопальска-Збораўскай мітраполіі, сінкел па пытаньнях стратэгіі і разьвіцьця Тарнопальска-Збароўскай архіяпархіі УГКЦ а. Віталь Козак адзначыў: «Перш за ўсё, гаворка ідзе не пра стварэньне новай япархіі, а пра аднаўленьне нашай старой Камянец-Падольскай япархіі, ліквідаванай пасьля падзелаў Польшчы». Таксама ён паведаміў, што разгляд у Ватыкане пытаньня пра стварэньне новай япархіі не трываў доўга: з часу падачы апошніх неабходных дакументаў да рашэньня прайшло каля чатырох месяцаў.
 
Адноўлены грэка-каталіцкі храм Сьвятой Тройцы манахаў-базыяльнаў у Камянец-Падольску.
Душпастырская апека грэка-каталіцкіх вернікаў у Хмяльніцкай вобласьці да гэтага часу каардынавалася праз два дэканаты — Хмяльніцкі і Камянец-Падольскі. Паводле стану на канец 2015 году ў Камянец-Падольскім дэканаце УГКЦ налічвалася 21 парафія (4 з іх — у Камянец-Падольску, дзе рыхтуюць адчыніць яшчэ адну парафію). У Хмяльніцкім дэканаце дзейнічае 24 парафіі (4 з іх у абласным цэнтры) і яшчэ адна ў стане рэгістрацыі. Разам у новастворанай Камянец-Падольскай япархіі 45 парафіяў.
 
У адпаведнасьці з прадпісаньнямі царкоўнага права, Першаярарх УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) адміністратарам вакантнага пасаду новастворанай япархіі прызначыў Уладыку Васіля (Семенюка), архібіскупа і мітрапаліта Тарнопальска-Збораўскага.
Гл. таксама:
08.10.2018
Зьверхнік УГКЦ: «Экуменізм трэба забраць з рук дыпламатаў»
24.04.2018
Першаярарх УГКЦ: «Мы пазітыўна ацэньваем намаганьні дзеля прызнаньня адзінай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны»
25.04.2017
Сьвятар, які служыў у Беларусі, прызначаны кіруючым біскупам грэка-каталіцкай япархіі ў Чыкага
16.07.2014
Усход Украіны: сьвятары ў палоне ўзброеных сепаратыстаў
19.04.2013
Дэлегацыя УГКЦ на Сьвятой Зямлі