Пошук
Архіў навін
14.01.2016
Гурт «Балцкі Субстрат» сьпяваў у грэка-католікаў Берасьця
 
10 студзеня 2016 году музыкі з эксьперыментальнага фолк-блюз гурта «Балцкі Субстрат» былі гасьцямі ў душпастырскім цэнтры грэка-католікаў Берасьця.
 
У канцэртнай праграме гурта былі калядныя і хрысьціянскія сьпевы (у тым ліку на словы каталіцкага сьвятара Казіміра Сваяка, Зянона Пазьняка), песьні на вершы беларускіх класікаў (Уладзіміра Караткевіча) і сучасных аўтараў (Віктар Сямашка), а таксама арыгінальныя апрацоўкі народных песьняў, у тым ліку на латышскай мове.
 
Гурт «Балцкі Субстрат» выступае ў грэка-католікаў Берасьця.
Музыкі з «Балцкага Субстрату» ўвесь час імкнуцца эксьперыментаваць і пашыраць звыклы набор музычных інструментаў. Так, упершыню рэпертуар гурта ўзбагачала ігрой на дарбуцы Марына Анісовіч. Разам з лідарам гурта кампазітарам, сьпеваком і гітарыстам Максімам Іўкіным (які да таго ж практыкуючы вернік), берасьцейцаў таксама радавала сваім голасам Ганна Амозава, а партыі на бас-гітары выконваў Уладзімір Такарчук.
 
Як патлумачыў кіраўнік праекту Максім Іўкін, музыка гурта — гэта ўзаемаперасячэньне акадэмічнай беларускай школы, сучаснай паэзіі і ўнікальнай беларускай аўтэнтыкі.
 
Паслухаць арыгінальныя сьпевы беларускіх музыкаў пасьля нядзельнай Боскай Літургіі сабраліся ня толькі вернікі грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апсоталаў Пятра і Андрэя, але і іншыя зацікаўленыя жыхары гораду. У ходзе сустрэчы была яшчэ і невялікая віктарына, па выніках якой пераможцы атрымлівалі прызы ад грамадзка-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі». Як адзначалі пасьля канцэрту многія прысутныя, яны атрымалі масу станоўчых эмоцыяў і пазітыву. Пасьля брацкага абеду для ўсіх гасьцей канцэрту яшчэ доўга працягваліся размовы на розныя хрысьціянскія тэмы і сумесныя сьпевы з удзельнкамі гурта.
 
Варта адзначыць, гэта быў першы выступ гурта «Балцкі Субстрат» ў Берасьці.

Фота і тэкст Алеся Паплаўскага і Ігара Бараноўскага.
Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
18.10.2016
Мітрапаліт Кандрусевіч: жыць у поўнай царкоўнай еднасьці — каштоўны дар Божы
30.06.2016
Царква — гэта найперш супольнасьць вернікаў
06.12.2014
Сьвята парафіі ў гонар апостала Андрэя ў берасьцейскіх грэка-католікаў
11.07.2013
Урачыстасьці ў грэка-католікаў Берасьця