Пошук
Архіў навін
01.06.2016
У Маскоўскім Патрыярхаце лічаць, што праваслаўна-каталіцкія адносіны сёньня на ўздыме
 
Маскоўскі Патрыярхат спадзяецца на плённае супрацоўніцтва з новым Апостальскім нунцыем у Расеі. Ім 28 траўня 2016 году быў прызначаны архібіскуп Чэлесьціна Мільёрэ, былы папскі прадстаўнік у Польшчы, паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
 
Сакратар сінадальнага Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў ераманах Стэфан (Ігумнаў).
У РПЦ МП спадзяюцца на разьвіцьцё сумесных крокаў па абароне хрысьціянаў і традыцыйных каштоўнасьцяў у сьвеце.
 
«Навіна аб прызначэньні новага нунцыя ўспрымаецца з задавальненьнем, тым больш што ім стаў адзін з самых вопытных ватыканскіх дыпламатаў, які нёс сваё служэньне ў розных краінах і на многіх адказных пасадах у зьнешнепалітычным ведамстве Ватыкану», — заявіў агенцтву «Интерфакс-Религия» сакратар сінадальнага Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў ераманах Стэфан (Ігумнаў).
 
Ён выказаў упэўненасьць у тым, што новы нунцый унясе «значны ўклад у разьвіцьцё стасункаў Расейскай Праваслаўнай і Рымска-Каталіцкай Цэркваў, якія сёньня знаходзяцца на ўздыме, асабліва пасьля сустрэчы Патрыярха Кірылы і Папы Францішка ў Гаване». «Вынік гэтай сустрэчы шмат у чым фарміруе цяперашні кантэкст двухбаковых адносінаў, якія мы спадзяёмся інтэнсіўна разьвіваць у тым ліку ва ўзаемадзеяньні з новым нунцыем», — адзначыў праваслаўны сьвятар.
Новы Апостальскі нунцый у Расеі архібіскуп Чэлесьціна Мільёрэ.
Паводле яго, найважнейшай часткай гэтага кантэксту зьяўляюцца сумесныя намаганні Расейскай Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў па падтрымцы хрысьціянаў на Блізкім Усходзе, а таксама па абароне «традыцыйных маральных каштоўнасьцяў, якія сёньня падвяргаюцца сур’ёзным выклікам».
 
Да прызначэньня Апостальскім нунцыем у Расейскай Фэдэрацыі італійскі архібіскуп і дыпламат Чэлесьціна Мільёрэ з 1980 году прадстаўляў Сьвяты Пасад у шматлікіх міжнародных арганізацыях, у тым ліку быў пасланьнікам пры Радзе Еўропы ў Страсбургу, пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку, нёс служэньне ў Дзяржсакратарыяце, у Афрыцы і ЗША, а з 2010 году зьяўляўся Апостальскім нунцыем у Польшчы.
Гл. таксама:
18.12.2018
Сьвяты Пасад захоўвае кантакты з усімі бакамі канфлікту ў праваслаўі
24.04.2018
Першаярарх УГКЦ: «Мы пазітыўна ацэньваем намаганьні дзеля прызнаньня адзінай Праваслаўнай Царквы Ўкраіны»
12.02.2016
Прадстаўнік Папскай Рады па спрыяньні еднасьці хрысьціянаў пра сустрэчу Папы Рымскага і Маскоўскага Патрыярха
07.12.2015
Папа Францішак: бяз просьбы аб прабачэньні шлях да еднасьці немагчымы
09.04.2011
Праваслаўная царква і Міністэрства адукацыі прынялі праграму супрацоўніцтва