Пошук
Архіў навін
02.07.2016
Папа папрасіў свайго пасланьніка прывітаць ад яго імя беларусаў у Будславе
 
Папа Рымскі Францішак скіраваў адмысловы ліст свайму надзвычайнаму пасланьніку на ўрачыстасьці 1-2 ліпеня 2016 году ў Будславе кардыналу Крыстафу Шэнбарну, архібіскупу Мітрапаліту Венскаму.
 
Прызначаючы кардынала Шэнбарна сваім надзвычайным прадстаўніком на ўрачыстым сьвяткаваньні 25-й гадавіны заснаваньня Менска-Магілёўскай мітрапалітальнай Царквы лацінскага абраду, якое адбудзецца ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай Будслаўскай 1 і 2 ліпеня, Рымскі Архірэй папрасіў Мітрапаліта Венскага, які вельмі шмат дапамагае Царкве ў Беларусі, узначаліць гэтыя ўрачыстасьці і адслужыць Еўхарыстыю ды ад яго імя прывітаць Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які спаўняе таксама функцыю Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ярархаў, сьвятароў, богапасьвячаных асобаў, сьвецкія ўлады і ўсіх беларускіх вернікаў. У такі спосаб Сьвяты Айцец Францішак пажадаў выказаць сваю пашану да беларускай паствы.
 
У сваім лісьце на імя кардынала Крыстафа Шэнбарна Рымскі Архірэй напісаў: «Мы ведаем пра многія жудасныя моманты, якія перажылі хрысьціяне ў Беларусі падчас камуністычнага рэжыму, але гэта спрычынілася да ўмацаваньня веры і сёньня зьяўляецца добрым сьведчаньнем пра Хрыста і Яго Царкву. Сярод гэтых людзей знаходзіўся Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Сьвёнтэк, першы архібіскуп гэтай мітрапалітальнай сталіцы, нязломны абаронца веры, які пад пагрозай сьмерці абвяшчаў Хрыста і вёў вернікаў шляхам Евангельля.
Жадаем, каб усе вернікі Беларусі, успамінаючы розныя старонкі гісторыі мітрапалітальнай Царквы, захоўвалі Божыя запаведзі ў штодзённым жыцьці, а таксама паказвалі прыгажосьць хрысьціянскага пакліканьня сваім прыкладам і словам».
 
Таксама Папа Рымскі Францішак папрасіў свайго надзвычайнага пасланьніка кардынала Шэнбарна перадаць усім удзельнікам ўрачыстасьцяў у Будславе яго Апостальскае бласлаўленьне.
Гл. таксама:
24.05.2017
Япіскап Бенядыкт Алексійчук: Беларусь і Ўсходняя Ўкраіна мелі аднолькавыя стартавыя ўмовы, а вынікі — несувымерныя
22.05.2016
Лукашэнка прапанаваў, каб Папа Рымскі сустрэўся ў Беларусі з Маскоўскім патрыярхам
19.11.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну
13.12.2012
Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю
05.05.2012
Душпастырская праграма візіту ў Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў