Пошук
Навіны
09.07.2016
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку
 
З 12 па 16 ліпеня 2016 году адбудзецца XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск — Полацак у памяць Полацкіх мучанікаў-базыльянаў. Сёлета пілігрымы на сваім шляху будуць маліцца і разважаць пра Еднасьць Царквы.
 
Дэвіз ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі з Віцебску ў Полацак: «Веру ў адзіную Царкву, 1596—2016».
 
Пілігрымы будуць крочыць дарогаю сьвятамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай катэдры сьв. Сафіі, якая стала таксама месцам мучаніцкай сьмерці пяці Полацкіх манахаў-базыльянаў у 1705 годзе. Гэты шлях пілігрымы адолеюць за 5 дзён — з аўторка, 12 ліпеня, да суботы, 16 ліпеня. Па традыцыі вернікі памоляцца ля памятнага крыжа ў Струньні, на месцы былой рэзідэнцыі полацкіх архібіскупаў, і перад старажытнымі мурамі сьв. Сафіі, дзе некалі захоўваліся мошчы сьв. Язафата Кунцэвіча і дзе за еднасьць Царквы аддалі сваё жыцьцё манахі-базыльяне. Урачыстым завяршэньнем стане сьвяточная Літургія ў Полацку, у нядзелю, 17 ліпеня, на пляцы перад грэка-каталіцкай царквой сьв. Параскевы Полацкай.
 
Пілігрымка распачынаецца ў аўторак, 12 ліпеня 2016 году, ранішняй Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, 6А (скрыжаваньне з вул. Лявонава). Аднак вернікі могуць далучыцца на любым этапе пілігрымкі, дзеля чаго варта скантактавацца з адказнымі сьвятарамі. З Менску можна даехаць прамым цягніком да Шуміліна, Обалі і Гаранаў цягніком Менск—Віцебск (адпр. 21.32 гадз.).
 
І этап, аўторак, 12 ліпеня: Віцебск — Заронава.
«Веру ў адзіную Царкву».
 
ІІ этап, серада, 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна.
«Веру ў сьвятую Царкву».
 
ІІІ этап, чацьвер, 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль.
«Веру ў паўсюдную Царкву».
 
IV этап, пятніца, 15 ліпеня: Обаль — Гараны.
«Веру ў апостальскую Царкву».
 
V этап, субот, 16 ліпеня: Гараны — Струньне — Полацак.
«Ласкаю, міласэрнасьцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля».
 
У нядзелю, 17 ліпеня, у Полацку ля храму сьв. Параскевы Полацкай, у 10.30 гадз. будзе адслужана сьвяточная Боская Літургія. Царква грэка-каталіцкай парафіі сьв. Язафата знаходзіца па адрасе: вул. Навасёлаў, 70 (прыватны сектар «Кароўнікі»). Дабрацца да яе можна ад вакзалу аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку «Вул. Бабушкіна».
 
Тэлефоны для кантактаў:
а. Зьміцер (29) 675-29-97, Velcom.
У Менску зьвяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88-99-550, МТС.
Гл. таксама:
03.07.2018
Грэка-католікі Беларусі рыхтуюцца да сваёй штогадовай пілігрымкі
25.07.2016
Пілігрымка БГКЦ: верыць у адзіную Царкву
19.07.2015
Грэка-католікі ўшанавалі памяць Полацкіх мучанікаў
07.07.2014
Беларускія грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку ў Полацак
12.06.2009
Пілігрымка грэка-каталікоў Віцебск-Полацак