Пошук
Архіў навін
20.10.2016
Кардынал Сандры перадаў блаславеньне Папы ірацкім і сірыйскім уцекачам
 
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леанарда Сандры пабываў з візітам у Ярданіі на адкрыцьці санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, а таксама сустрэўся з ірацкімі і сірыйскімі ўцекачамі-хрысьціянамі і перадаў ім словы блізкасьці і падтрымкі Папы Францішка.
 
Кардынал Леанарда Сандры на цырымоніі паўторнага адкрыцьця санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво.
У якасьці сьпецыяльнага пасланца Сьвятога Айца ватыканскі ярарх 15 кастрычніка 2016 году прыняў удзел у цырымоніі паўторнага адкрыцьця санктуарыюма-мемарыяла Майсея на гары Нэво, які разьмешчаны на захадзе Яраданіі, недалёка ад Мёртвага мора. З гары Нэво біблійны Майсей убачыў Абяцаную Зямлю, у якую ён вёў ізраільскі народ. Там Майсей і памёр. Гэтае месца шануюць прадстаўнікі трох вялікіх рэлігіяў: юдаізму, хрысьціянства і ісламу. На вяршыні гары створаны археалагічны парк, якім апякуюцца францішкане. Там захаваліся старажытныя мазаічныя пано, рэшткі першай царквы, пабудаванай у канцы IV стагоддзя каб адзначыць месца скону Майсея, і рэшткі візантыйскага манастыра IV—VI стагоддзяў.
 
Пасьля вяртаньня кард. Леанарда Сандры ў Ватыкан карэспандэнт Ватыканскага радыё пагутарыў з ярархам пра гэтую паездку ў Ярданію.
 
«У мяне была магчымасьць прывітаць групы ўцекачоў, перш за ўсё ірацкага паходжаньня, — адзначыў Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў. — Я перадаў ім падтрымку і блаславеньне Папы Францішка: і Сьвяты Айцец, і ўся Царква — разам з імі; яны ніколі не павінны сумнявацца ў дапамозе і моцы Бога, Які дасьць ім магчымасьць пабудаваць будучыню. Будучы пасланцам Папы на гары Нэво, адкуль Майсей убачыў Абяцаную Зямлю, я казаў пра “абяцаныя землі”, да якіх мы штодня імкнёмся: пра мір, пра спыненьне войнаў і насільля, якія зьдзяйсьняюцца ў імя Бога. Мы ўсе спадзяемся на гэтыя “абяцаныя землі”, на новае неба і зямлю, на будучае братэрства, салідарнасьць і павагу чалавечай годнасьці ва ўсім сьвеце. Новую абяцаную зямлю неабходна будаваць, нягледзячы на ўсе праблемы сучаснага сьвету».

Фота: abouna.org.
Гл. таксама:
19.06.2014
Кардынал Сандры: сьвятыя Кірыла і Мятод як праява «нязьменнай навізны» евангельскага прапаведаньня
13.06.2014
Прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў прывітаў грэка-каталіцкіх сьвятароў Беларусі
20.02.2014
Рымскі Архірэй прыняў кадравыя рашэньні адносна Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
27.11.2013
Рымскі Архірэй перажывае за лёс усходніх католікаў
16.05.2012
Ватыканскі ярарх назваў адраджэньне БГКЦ сапраўдным цудам