Пошук
Архіў навін

25.11.2010

Урачыстасьці ў гонар сьв. Язафата ў Любліне ўзначаліў Апостальскі візітатар БГКЦ

28 лістапада 2010 г. у Любліне (Польшча) адслужана ўрачыстая Боская Літургія сьв. Яна Залатавуснага ў гонар сьвятамучаніка Язафата, архібіскупа Полацкага, якую ўзначальваў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт а. д-р Сяргей Гаек (MIC).

Музычнае суправаджэньне ўрачыстай Літургіі ў гонар сьв. Язафата забясьпечваў грэка-каталіцкі архікатэдральны хор з Перамышля пад кіраўніцтвам маэстра Яраслава Вуйціка.

Літургія была адслужана ў грэка-каталіцкай парафіяльнай царкве Нараджэньня Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Любліне, якая мае сваімі апекунамі таксама сьв. Юрыя Пераможцу і сьв. Язафата.
Гэтая царква знаходзіцца на тэрыторыі Музея люблінскай вёскі на алеі Варшаўскай (Muzeum Wsi Lubelskiej przy al. Warszawskiej).

На польскім канале RELIGIA TV адбывалася прамая трансьляцыя з урачыстасьцяў Любліне ў гонар сьвятамучаніка Язафата.
Запіс гэтай трансьляцыі можна пабачыць на вэб-сайце religia.tv па гэтай спасылцы: Сьвята Язафата ў Любліне, 28.11.2010.

Гл. таксама:
09.09.2019
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму
28.02.2019
Архімандрыт Сяргей Гаек пра духоўныя акцэнты душпастырства ў 2019 годзе
20.02.2016
Тэлепраграма «Існасьць». Пра Грэка-Каталіцкую Царкву ў Беларусі
05.12.2015
У Любліне высьвячаны новы дыякан для БГКЦ
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква