Пошук
Архіў навін
15.06.2017
У Вільні гучалі беларускія царкоўныя сьпевы
 
10 чэрвеня 2017 году ў Вільні, у старажытнай царкве Сьвятой Тройцы айцоў-базыльянаў, адбылася беларуская літургія і канцэрт духоўнай музыкі, на якім з беларускімі царкоўнымі сьпевамі выступіў грэка-каталіцкі хор «Прасфара» з Менску.
 
Канцэрту папярэднічала Боская Літургія на беларускай мове, якую адслужыў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек) разам з протапрасьвітарам Яўгенам Усошыным з Менску, які апякуецца беларускімі вернікамі ў Вільні.
 
Як паведамляе Таварыства беларускай культуры ў Літве, пасьля Боскай Літургіі была адслужана паніхіда па Сяргею Вітушку з нагоды 5-й гадавіны з дня яго сьмерці.

Сяргей Вітушка быў адным з лідараў моладзевага руху ў Беларусі ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х, стаў адным з заснавальнікаў знакавага часопісу «Унія». У 1991 годзе ён пераехаў у Вільню, дзе працаваў настаўнікам у беларускай школе, займаўся журналістыкай, краязнаўствам і адраджэньнем беларускага рэлігійнага жыцьця. Заўчасна памёр пасьля цяжкай хваробы 2 ліпеня 2012 году.
 
Фота Зьмітра Карачуна і Ганны Русінавай, Westki.info.

Гл. таксама:
22.05.2016
Папу Францішку падаравалі дыск з сьпевамі візантыйскай літургіі па-беларуску
25.04.2016
Выйшаў кампакт-дыск з беларускімі сьпевамі Боскай Літургіі сьв. Яна Залатавуснага
03.07.2012
Грамадзянін Вялікага Княства Любові
05.01.2012
Хор «Прасфара» запрашае на калядны канцэрт
18.06.2009
«Мой Улюбёны — нібы гор вышыні»