Пошук
Архіў навін

25.12.2010

Апостальскі нунцый у Беларусі накіраваў Каляднае віншаваньне грэка-католікам

З нагоды сьвята Нараджэньня Хрыстовага Апостальскі нунцый у Беларусі Найдастойны Ўладыка Марцін Відавіч накіраваў на імя Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) Каляднае віншаваньне да духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

У сваім Калядным віншаваньні Апостальскі нунцый архібіскуп Марцін Відавіч напісаў:

"Сьвяткуючы ўрачыстасьць Божага Нараджэньня, у малітоўнай засяроджанасьці схіляемся над таямніцай Уцелаўленьня Ісуса Хрыста, народжанага ад Дзевы Марыі. Адзінародны Божы Сын, Сьвятло ад Сьвятла, стаўся чалавекам. Ён, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, застаўшыся кім быў, добраахвотна стаўся з любові да людзей тым, кім ня быў.

У час радаснага сьвяткаваньня Нараджэньня Збаўцы, якім ёсьць Госпад Месія, хачу перадаць Вам, Пачэсны Ойча, разам са сьвятарамі і дыяканамі, з манахамі і манахінямі, ды разам з усім народам Божым гэтага ўлюбленага візантыйскага або грэцкага абраду самыя сардэчныя зычэньні, каб час сузіраньня Хрыста ў Таямніцы Ягонага Ўцелаўленьня ўзбагачаў веру, дапамагаў чыніць дабро і рабіў Вас усіх сапраўднымі сьведкамі Хрыста ў кожны дзень надыходзячага Новага 2011 году Божага.

Са сьвяточным віншаваньнем у Хрысьце Ісусе, Які ёсьць Богам з намі, праз Якога ўсё сталася і Які пасяліўся сярод нас”.

Паводле Svjazep.org

Гл. таксама:
24.02.2015
БГКЦ: Асэнсаваць духовую спадчыну і новыя заданьні
06.02.2012
Нунцый да грэка-католікаў: многае залежыць і ад вас
07.01.2012
Свабода ня можа быць без духоўнасьці
02.12.2011
Сустрэць агонь і несьці агонь
27.12.2010
Каляды ў Празе