Пошук
Архіў навін

27.12.2010

Япіскап ХВЕ Сяргей Хоміч: Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае

Япіскап Царквы хрысьціян веры евангельскай Сяргей Хоміч перакананы: тое, што адбылося ў Менску 19 сьнежня, ня ўпісваецца ў дух Евангельля.

“Калі праліваецца нявінная кроў, нават калі людзі дапусьцілі нейкі промах і не зусім разумна ўчынілі, — надта неадэкватная аддача. Там, дзе фальш, дзе мана, дзе правакацыі, падтасоўкі, там няма Бога, у Бога няма нічога агульнага з цемрай. І я разумею, што, на жаль, Бог адступіць ад нас з-за тых дзеяньняў, якія зараз адбываюцца”, — лічыць пратэстанцкі япіскап.

Сяргей Хоміч заклікае чакаць і маліцца, спадзявацца на план Божы: “Я не прыхільнік рэвалюцыйных ідэй, я ня думаю, што мы можам сілай перамагчы большую сілу. Але Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае. І калі Ён дапускае тое, што цяпер ёсьць, — а Ён дапусьціў, Ён папусьціў у чымсьці наш народ, які адступае ад Бога, упадае ў нейкае паганства, у нейкае ідалапаклонства, — але ў Бога ёсьць рычагі, як ён калісьці зрабіў з Навухаданосарам… Мы, вернікі, спадзяемся на Бога, працягваем жыць, радавацца жыцьцю, як бы цяжка і балюча часам ні было. І верым, што Бог яшчэ скажа сваё слова”.

Паводле Радыё Свабода

Гл. таксама:
21.02.2015
Францішак: адрозьніваць рэальны пост ад фармальнага
25.12.2013
Слова на Каляды
23.12.2013
Сьвяты Айцец пра заўсёды незадаволеных хрысьціянаў
29.10.2013
Сьвятар Пахом Кавалёў: ад раку вылекавала вера
16.07.2013
Сьвята Маці Божай Нястомнай Дапамогі