Пошук
Архіў навін
07.07.2018
Папа Францішак падзякаваў УГКЦ за «экуменічную адкрытасьць» і назваў беспадстаўнымі абвінавачаньні яе ва ўніятызьме
 
3 ліпеня 2018 году ў Ватыкане ў доме Сьвятой Марты з ініцыятывы і на просьбу Зьверхніка УГКЦ адбылася сустрэча Яго Блаславенства Сьвятаслава (Шаўчука) з Сьвятым Айцом Францішкам. Як паведамляе Сакратарыят Зьверхніка УГКЦ сустрэча была прымеркваная да сьвяткаваньня 1030-годдзя Хрышчэньня Русі і Ўкраіны.
 
Сярод іншых тэмаў, Зьверхнік УГКЦ абмеркаваў з Сьвятым Айцом тэму так званага ўніятызму. Ён узгадаў, што УГКЦ яшчэ ў 1993 годзе перажыла працэс рэцэпцыі Баламандзкага пагадненьня і не прымае ўніятызм як метад у дасягненьні еднасьці ў Хрыстовай Царкве. «У прыватнасьці, відавочным ёсьць факт, што найбольшым актам уніятызму ў ХХ стагоддзі быў Львоўскі псеўдасабор 1946 году. Абвінавачваньні УГКЦ ва ўніятызьме праз актыўную экуменічную пазіцыю і намаганьні шукаць шляхі для паяднаньня з праваслаўнымі — гэта нішто іншае, як маніпуляваньне ісьцінай. Усходнія Каталіцкія Цэрквы самі ў сабе ня ёсьць «нейкім метадам», але жывымі членамі Царквы Хрыстовай, якія ня толькі маюць права на існаваньне, але пакліканыя да місійнай і евангелізацыйнай дзейнасьці», - адзначыў Яго Блаславенства Сьвятаслаў.
 
Папа Францішак падзякаваў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве за яе мучаніцтва «як вызнаньне хрысьціянскай веры і сьведчаньне таго, што намесьнік апостала Пятра мае асаблівую місію служэньня еднасьці паміж хрысьціянамі». Ён запэўніў сваю падтрымку грэка-католікам і выказаў удзячнасьць за дынамічнае разьвіцьцё і экуменічную адкрытасьць УГКЦ. Сьвяты Айцец пагадзіўся, што любыя закіды ў бок УГКЦ адносна ўніятызму абсалютна беспадстаўныя.
Гл. таксама:
30.09.2017
Зьверхнік УГКЦ і каталіцкія ярархі Еўропы пазнаёміліся з жыцьцём грэка-католікаў у Менску
23.12.2016
420 гадоў Берасьцейскай Уніі адзначылі ў Рыме
18.11.2016
Першаярарх УГКЦ сустрэўся з Рымскім Архірэем
19.03.2016
Пасланьне Папы з нагоды 70-х угодкаў Львоўскага псеўдасабору
24.10.2014
Грэка-Каталіцкая Царква ў Крыму пад пагрозай ліквідацыі