Пошук
Навіны
10.01.2019
Першаярарх УГКЦ: няма тэндэнцыяў пераходу грэка-католікаў у Праваслаўную Царкву Ўкраіны
 
Пра гэта сказаў у інтэрв’ю інтэрнэт-выданьню «Главком» Зьверхнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук), адказваючы на пытаньне журналіста, ці ёсьць грэка-каталіцкія парафіі, якія хацелі б перайсьці ў юрысдыкцыю ПЦУ.
 
Вярхоўны Архібіскуп УГКЦ Яго Блаславенства Сьвятаслаў паведаміў, што факты пераходаў грэка-католікаў у новаўтвораную пасьля аб’яднаўчага Сабору Праваслаўную Царкву Ўкраіны яму невядомыя і ў кіраўніцтве УГКЦ ня бачаць тэндэнцыі пераходу грэка-католікаў у праваслаўе.
 
«Нашыя людзі зьвяртаюцца па тлумачэньні да сваіх сьвятароў, іх цікавіць гэтае пытаньне. Мы тлумачым ім, як будавацьмем нашыя адносіны з праваслаўнымі братамі. Але, каб хтосьці зьмяняў сваю царкоўную тоеснасьць і пакідаў нашюу Царкву — гэтага мы ня бачым».
 
Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ, грэка-католікі вельмі добра памятаюць мучанікаў і вызнаўцаў нашай Царквы камуністычных часоў, якія аддалі сваё жыцьцё дзеля таго, каб засьведчыць еднасьць з наступнікам апостала Пятра нашых дзён — Папам Рымскім.
 
«Гэтая еднасьць ёсьць неад’емным складнікам нашай ідэнтычнасьці. Бо паўната кіеўскай хрысьціянскай традыцыі абсалютна захаваная і расквітае ва ўлоньні нашай Царквы», — падкрэсьліў Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук).
 
Адказваючы на пытаньне журналіста, ці чакае Ўкраіну пасьля атрыманьня Праваслаўнай Царквой Украіны томасу на аўтакефалію ад Канстанцінопальскага патрыярхату новая вайна за храмы, як гэта было ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, грэка-каталіцкі першаярарх адзначыў: «Я б вельмі гэтага не хацеў. І я бачу, што, акрамя ворагаў Украіны, ніхто ў гэтым не зацікаўлены. Ад гэтага засьцерагалі Яго Сьвятасьць Патрыярх Барталамей, Прэзідэнт, Старшыня Вярхоўнай Рады, Яго Блаславенства Мітрапаліт Эпіфан. Паглядзім, як гэтыя перасьцярогі і заклікі будуць пачутыя».
 
Паводле словаў Зьверхніка УГКЦ, ва Ўкраіне сёньня ўсе разумеюць, што рэлігійны мір — гэта вялікі скарб, які ўдалося зьберагчы Цэрквам і рэлігійным арганізацыям Украіны на працягу ўсіх гадоў канфлікту з Расеяй. «Гэта ёсьць пытаньне нацыянальнай бясьпекі, стабільнасьці нашай дзяржавы. Хоць было вельмі шмат спробаў гэты рэлігійны мір скрасьці», — заўважыў украінскі ярарх.
Гл. таксама:
16.06.2018
У Грэцыі прадстаўнікі Каталіцкай і Праваслаўнай Цэркваў дыскутавалі пра прымат і сінадальнасьць
10.10.2017
Першаярарх УГКЦ: будзьце пэўныя, мы будзем адстойваць вашыя патрэбы і вашыя правы
16.12.2015
Новая грэка-каталіцкая япархія створана ва Ўкраіне
24.09.2014
Прадстаўнік РПЦ сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў
22.06.2014
Апостальскі Візітатар БГКЦ: дыялог ня можа адбывацца праз выключэньне аднаго з партнёраў