Пошук
Навіны
09.02.2019
Першаярарх УГКЦ ад імя Сіноду сваёй Царквы павіншаваў Архімандрыта Сяргея (Гаека) з 70-годдзем
 
Вярхоўны Архібіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Сьвятаслаў (Шаўчук) асабіста і ад імя Сіноду Біскупаў УГКЦ павіншаваў патрыяршай граматай Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) з нагоды 70-годдзя — паведамляе Дэпартамент інфармацыі УГКЦ.
 
«У гэты сьвяточны дзень дзякуем Госпаду за дар Вашага жыцьця і за ўсе дары, якімі Ён так багата Вас надзяліў і якія Вы шчодра памножылі на працягу свайго ахвярнага сьвятарскага служэньня Богу і Царкве», — адзначаецца ў тэксце граматы першаярарха братняй Грэка-Каталіцкай Царквы.
 
Юбіляру пажадалі, каб Усявышні блаславіў яго сваімі шчодрымі дарамі, паслаў мудрасьць у сьвятарскім служэньні, якое Апостальскі Візітатар архім. Сяргей Гаек зьдзяйсьняе ў Беларусі ўжо на працягу многіх гадоў, сярод людзей, якія ўсім сэрцам любяць Бога і нашу Царкву.
 
«Будзьце і надалей добрым ахоўнікам і настаўнікам веры, дбайным дабравесьнікам слова Хрыстовага Евангельля і асобай, чуйнай да патрэбаў бліжніх», — напісана ў віншавальнай грамаце.
Гл. таксама:
10.01.2019
Першаярарх УГКЦ: няма тэндэнцыяў пераходу грэка-католікаў у Праваслаўную Царкву Ўкраіны
01.10.2017
Першаярарх УГКЦ падзякаваў кіраўніцтву Беларусі за стаўленьне да Ўкраіны
30.09.2017
Зьверхнік УГКЦ і каталіцкія ярархі Еўропы пазнаёміліся з жыцьцём грэка-католікаў у Менску
18.11.2016
Першаярарх УГКЦ сустрэўся з Рымскім Архірэем
19.04.2013
Дэлегацыя УГКЦ на Сьвятой Зямлі