Пошук
Навіны
04.04.2019
Прадстаўнікі Каталіцкай Царквы пра сітуацыю ў Курапатах: «надзвычай балюча такое назіраць»
 
Прэсавы сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько, каментуючы для Радыё Свабода сітуацыю вакол зносу крыжоў у Курапатах, сказаў, што надзвычай балюча на такое глядзець, асабліва ў час Вялікага посту.
 
«Навошта, чаму, для чаго гэта робіцца? — з неразуменьнем кажа ён. — Вельмі шмат пытаньняў узьнікае. Крыж — гэта галоўны сымбаль хрысьціянства, сымбаль збаўленьня чалавецтва. І раптам бачым такое... Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа ўявіць папросту немагчыма».
 
Прэсавы сакратар ККББ кс. Юры Санько таксама заўважыў, што ўзьнікаюць пытаньні адносна таго, што далей будзе з крыжамі і дзе іх зьбіраюцца «складаваць».
 
Паводле ягоных словаў, неўзабаве Рыма-Каталіцкая Царква мае сфармуляваць і выказаць афіцыйную пазіцыю адносна боку таго, што цяпер адбываецца ў Курапатах.
 
З болем і трывогай за лёс Беларусі адгукнуўся на падзеі ў Курапатах на сваёй старонцы ў Facebook і рыма-каталіцкі біскуп Аляксандар Яшэўскі, SDB — дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
 
«Крыж — знак збаўленьня кожнага чалавека Хрыстом! Крыж — знак бязьмежнай любові Бога да чалавецтва! Так, як сёньня аднесьліся да крыжоў у Курапатах, напаўняе сэрца болем, смуткам, пакідае шмат пытаньняў і задумы аб будучыні нашай Бацькаўшчыны! Так рабіць нельга ў краіне, дзе ўсе прызнаюцца да нашых хрысьціянскіх каранёў! — перакананы рыма-каталіцкі ярарх. — Будзь праслаўлены Крыж Хрыста Збаўцы!»

Фота: Францішак Вячорка.
Гл. таксама:
04.04.2019
Крыжалом у Курапатах
05.05.2017
Мітрапаліт Кандрусевіч: у Беларусі насьпела рэформа дзяржаўна-рэлігійных адносінаў
27.02.2017
Каталіцкі ярарх заклікае шукаць прымальнага для ўсіх вырашэньня канфлікту ў Курапатах
28.09.2014
Айцец Андрэй Крот: “Сьмецьцевы Чарнобыль” – глабальная праблема
25.09.2014
Уніі практыкаваліся ў гісторыі практычна ўсіх Цэркваў