Пошук
Навіны
08.05.2019
Папа блаславіў ініцыятыву беларускіх грэка-католікаў
 
Кароткай, але зьмястоўнай назваў сваю размову з Папам Рымскім Францішкам Апостальскі Візітатар грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Сустрэча адбылася 8 траўня 2019 году ў Ватыкане пасьля агульнай аўдыенцыі.
 
Архімандрыт Сяргей (гаек) паведаміў у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Vatican News, што падышоў да Рымскага Архірэя з іконай сьвятых Кірылы і Мятода, арыгінал якой знаходзіцца ў грэка-каталіцкім храме ў Берасьці. «Мы хочам, каб яна наведвала парафіі і сем’і ў нашай краіне. Таму я прасіў Папу блаславіць ікону і гэтую душпастырскую ініцыятыву па ўшанаваньні памяці сьвятых Кірылы і Мятода, каб мы маглі асэнсаваць каштоўнасьць спадчыны гэтых сьвятых для нас», — сказаў Архімандрыт Сяргей (Гаек).
 
«Таксама я падзякаваў Сьвятому Айцу за словы пра важнасьць сьвятых Кірылы і Мятода для ўсёй Царквы, пра што ён гаварыў у Баўгарыі і Паўночнай Македоніі. Пры гэтым я адзначыў, што беларуская моладзь у дні яго візіту ў гэтыя краіны асабліва малілася за ягоную місію. Папа сказаў, што з радасьцю нас бласлаўляе. Гэта была кароткая, але зьмястоўная размова. Напрыканцы Францішак сказаў: «Маліцеся за мяне, каб я таксама працягваў сваю місію з руплівасьцю сьвятых Кірылы і Мятода!», — падсумаваў сваю сустрэчу з Папам кіраўнік беларускіх грэка-католікаў.
 
Ён адзначыў, што для каталіцкай супольнасьці краіны гэта важна, паколькі сёлета працягваецца сьвяткаваньне юбілею 1150-годдзя зацьвярджэньня місіі сьвятых Кірылы і Мятода Рымам.
Гл. таксама:
22.05.2016
Папу Францішку падаравалі дыск з сьпевамі візантыйскай літургіі па-беларуску
20.02.2016
Тэлепраграма «Існасьць». Пра Грэка-Каталіцкую Царкву ў Беларусі
25.01.2015
Архімандрыт Сяргей (Гаек): Апосталы славянаў Кірыла і Мятод натхняюць нас на шляху экуменічнай дзейнасьці
06.07.2014
У Хайфе ўшанавалі памяць блаславёнага Мікалая (Чарнецкага)
29.06.2014
У Бэтлееме грэка-католікі маліліся за хрысьціянаў Беларусі