Пошук
Навіны
10.09.2019
Грэка-католікі Берасьця павіншавалі сваіх братоў лацінскага абраду з новай сьвятыняй
 
6-8 ліпеня 2019 году Берасьце адзначыў сваё 1000-годдзе, і да гэтай знакавай даты было прымеркавана шэраг мерапрыемстваў у духоўным і рэлігійным жыцьці. Адным з іх стала ўрачыстае бласлаўленьне новазбудаванага рыма-каталіцкага касьцёлу ў гонар Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса ў мікрараёне Рэчыца.
 
6 верасьня, падчас сьвяткаваньня 1000-годдзя горада Берасьця, біскуп Пінскі Антон Дзям’янка блаславіў новазбудаваную каталіцкую сьвятыню ў берасьцейскім мікрараёне Рэчыца. На ўрачыстай сьв. Імшы разам біскупам Пінскім маліліся сьвятары Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі, душпастыр разьмешчанай непадалёку грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя а. Ігар Кандрацьеў, а таксама Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек). Ва ўрачычтасьці бласлаўленьня новага каталіцкага храму ў Берасьці ўдзельнічалі студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, прадстаўнікі грэка-каталіцкай супольнасьці. Сьвята з каталіцкімі вернікамі парафіі на Рэчыцы разьдзялілі таксама прадстаўнікі мясцовай улады і дыпламатычных місіяў, разьмешчаных у Берасьці.
 
Напрыканцы ўрачыстасьці пад памятным актам, скіраваным да будучых пакаленьняў, Біскуп Пінскі і Апостальскі Візітатар БГКЦ разам з духавенствам і ганаровымі гасьцямі сваімі подпісамі засьведчылі факт бласлаўленьня новай каталіцкай сьвятыні ў Берасьці.
 
Сёньня ў Берасьці ёсьць шэсьць рыма-каталіцкіх парафіяў у розных кутках гораду, з якіх цяпер чатыры маюць свае парафіяльныя касьцёлы.

Фота: Ігар Бараноўскі, а таксама Надзея Гарох (Catholic.by).
Гл. таксама:
09.09.2019
Берасьцейцаў з юбілеем 1000-годдзя гораду павіншавалі з Рыму
09.03.2017
Вярхоўны архібіскуп УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук: я ня ведаю, чаму Ватыкан не дае біскупа грэка-католікам у Беларусі, я дзіўлюся гэтаму
13.03.2015
Унія. Адроджаная беларуская Царква
04.07.2012
Сьвята Еднасьці пад апекай Маці Божай Берасьцейскай
24.01.2011
Трэба маліцца і дзейнічаць, каб Бог учыніў нас здольнымі імкнуцца да еднасьці